22 красавіка 2024 г. — 170 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Дуніна-Горкавіча (1854–1927), географа, этнографа, сацыёлага, краязнаўца паўночнай часткі Заходняй Сібіры
Аляксандр Аляксандравіч Дунін-Горкавіч нарадзіўся ў 1854 г. у Ружанах Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Быў трэцім сынам губернскага сакратара Аляксандра Іосіфавіча Горкавіча, які паходзіў са старажытнага дваранскага роду Дуніных. Аляксандр Дунін-Горкавіч закончыў Гродзенскую класічную гімназію, пасля – Лісічанскае сярэдняе прафесіянальнае вучылішча, што знаходзілася паблізу Санкт-Пецярбурга. Пасля заканчэння вучылішча атрымаў кваліфікацыю інжынера-лесавода і званне ляснога кандуктара. Стажыроўку праходзіў у Царскасельскім лясніцтве.
22 студзеня 2023 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Алены Георгіеўны Лось (1933–2013), мастака ў галіне станковага жывапісу і кніжнай графікі
Алена Георгіеўна Лось нарадзілася 22 студзеня 1933 г. у Вільнюсе. Яе бацька, ураджэнец Брэстчыны, скончыў Вiленскi ўнiверсiтэт, працаваў урачом. Любiў маляваць, выпiсваў французскi часопiс, прысвечаны мастацтву. Мацi валодала французскай і нямецкай мовамi, захаплялася рускай паэзiяй «сярэбранага веку». Дзіцячыя гады Алены Лось звязаны з Пружаншчынай, дзе яна амаль шаснаццаць гадоў жыла спачатку ў Лыскава, потым у Магілёўцах і Ружанах.
9 кастрычніка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Іванавіча Мікалаева (1946), работніка культуры, паэта
Валерый Іванавіч Мікалаеў нарадзіўся 9 кастрычніка 1946 г. у г. Магілёве. У 1967 г. скончыў Магілёўскае культасветвучылішча. Быў вельмі здольным студэнтам у выкладчыка па акцёрскім майстэрстве і мастацкім чытанні В. І. Ермаловіча. За чатыры гады вучобы яны выпусцілі тры спектаклі, галоўныя ролі ў якіх сыграў Валерый Мікалаеў. Там жа, у вучылішчы, ён сустрэў дзяўчыну, якая стала яго жонкай, у маладых нарадзіўся сын Роберт.
25 студзеня 2021 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця музея «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» (Пружанскі р-н; 2011), дзяржаўнай установы культуры
Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега ў 1598 г. стаў уладальнікам мястэчка Ружаны (цяпер гарадскі пасёлак Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці), пабудаваў тут замак. У ХVІІ ст. замак магнацкага роду Сапегаў стаў цэнтрам палітычнага і культурнага жыцця ВКЛ. У час вайны са шведамі ў 1696–1699 гг. замак быў разбураны і спалены. У другой палове ХVІІІ ст. пры Аляксандру Сапегу на гэтым месцы па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера пабудавалі палацавы комплекс.
10 студзеня 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Юрыя Станіслававіча Малышэўскага (1956), мастака, майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (выцінанка), народнага майстра Беларусі
Юрый Станіслававіч Малышэўскі нарадзіўся 10 студзеня 1956 г. у г. Ніжнявудзінску Іркуцкай вобласці ў сям’і вайскоўца. Праз тры гады сям’я пераехала ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, на радзіму бацькі. ШкольнікамЮрый займаўся ў гуртку пад кіраўніцтвам вядомага цяпер мастака-плакатыста Уладзіміра Якаўлевіча Крукоўскага, які паўплываў на станаўленне юнага мастака.
12 верасня 2020 г. — 290 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхала Сапегі (1730–1793), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ
Аляксандр Міхал Сапега нарадзіўся 12 верасня 1730 г. у г. Высокае Берасцейскага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Старэйшы сын ваяводы Казіміра Лявона Сапегі, унук Міхаіла Казіміра, які падчас Паўночнай вайны быў саюзнікам Карла XII, але затым перайшоў на бок Пятра I і караля Аўгуста II.
22 студзеня 2013 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Алены Георгіеўны Лось (1933–2013), мастака ў галіне станковага жывапісу і кніжнай графікі
Алена Георгіеўна Лось нарадзілася 22 студзеня 1933 года ў Вільнюсе.
20 чэрвеня 2012 г. – 375 гадоў з часу атрымання Ружанамі Магдэбурскага права і герба Святога Казіміра (1637)
Магдэбургскае права – гэта права горада на самакіраванне.
460 год з часу першага ўпаміну г.п. Ружаны (1552 г.)
Гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне. 3,1 тыс. жыхароў (2011). За 45 км ад раённага цэнтра. На скрыжаванні аўтадарог Брэст – Слонім і Ваўкавыск – Косава.